Галоўная

Галоўная Навіны

Студэнцкае самакіраванне: ад тэорыі да практыкі!

24 верасня 2015 года адбылося першае ў гэтым навучальным годзе пасяджэнне студэнцкага самакіравання і школы “Лідэр”. Старшыня студэнцкага самакіравання Вікторыя Корзун азнаёміла студэнтаў з планам работы на бліжэйшы год, абазначыла мэты, задачы і накірункі дзейнасці.

Падрабязней...

Адкрытыя дэбаты “ВЫБІРАЙ.BY” у МДПУ

28-09-1  У ходзе адкрытых дэбатаў “Выбірай.by!”, якія адбыліся 24 верасня 2015 года ва УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна”, зборныя каманды біялагічнага факультэта (“Здаровая нацыя”) і факультэта тэхналогіі (“Драйв”) у дыскусійнай форме абмеркавалі актуальныя пытанні прапаганды здаровага ладу жыцця ў маладзёжным асяродку. 

 

Падрабязней...

Інфармацыйны семінар-вучоба студэнцкага ініцыятыўнага штаба

25-09-224.09.2015 года на базе ідэалагічнага цэнтра ўніверсітэта адбыўся інфармацыйны семінар-вучоба для членаў студэнцкага штаба па правядзенні прапагандысцка-тлумачальнай работы сярод студэнцкай моладзі ў рамках падрыхтоўкі і правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты ўсіх факультэтаў, начальнік аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю Мацвеева С.В., метадыст аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю Вягера Н.М., а таксама старшы следчы юстыцыі Мазырскага раённага аддзела следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Гвоздзь В.С.

На сустрэчы былі абмеркаваны пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, асноўныя накірункі ідэалагічнай і выхаваўчай работы ўніверсітэта, прафілактыка маладзёжнага экстрэмізму і іншыя пытанні, якія цікавяць студэнцкую моладзь.

 

Сустрэча Міністра культуры Рэспублікі Беларусь са студэнцкай моладдзю

23 верасня 2015 года ва ўстанове адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” адбыўся адкрыты дыялог Міністра культуры Барыса Уладзіміравіча Святлова і студэнцкага актыву. 

Падрабязней...

Наш год – наш выбар!

24-0922 верасня 2015 года каля галоўнага корпуса ўніверсітэта адбыўся маладзёжны флэшмоб у рамках агульнарэспубліканскай акцыі “Наш год – наш выбар!”, якая была ініцыявана Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі. Гэтая акцыя з’яўляецца сапраўды масавай: студэнты вядучых вузаў краіны далучыліся да флэшмоба ГА “БРСМ” “Наш год – наш выбар!”, які адбыўся ў адзін і той жа час па ўсёй рэспубліцы.

Актывісты ПА ГА “БРСМ” УА МДПУ імя І.П. Шамякіна ўтварылі сімвал акцыі “ВЫБІРАЙ.BY” у падтрымку будучыні незалежнай Беларусі!
 

Дадатковая інфармацыя