Галоўная

Галоўная Навіны

Студэнтам –аб універсітэце!

06-10-8 У верасні супрацоўнікамі аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю былі праведзены інфармацыйныя сустрэчы са студэнтамі 1 курса ўсіх факультэтаў. Мэтай правядзення дадзеных сустрэч з’яўляецца заахвочванне ўдзелу студэнтаў у грамадскім, культурным і спартыўным жыцці ўніверсітэта.

Падрабязней...

Наведванне эколага-культурнага цэнтра

Эколага-культурны цэнтр – гэта месца, дзе ашчадна захоўваецца гісторыя роднага краю. З мэтай маральнага выхавання студэнцкай моладзі намеснікам дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі Карповіч І.А. была арганізавана 5 кастрычніка экскурсія ў эколага-культурны цэнтр у в. Козенкі.

Падрабязней...

УШАНОЎВАЮЧЫ ПАМЯЦЬ

05-10-1  02 кастрычніка 2015 года на філалагічным факультэце прайшлі ІV Міжнародныя Шамякінскія чытанні “Пісьменнік – Асоба – Час”. Правядзенне падобнага мерапрыемства было ў першую чаргу звязана з неабходнасцю ўшанавання памяці выдатнага сына беларускага народа, арыгінальнага пісьменніка, чые творы карыстаюцца заслужанай папулярнасцю ва ўсім культурным свеце.

Падрабязней...

Святочны канцэрт на факультэце ДіПА

05-10-6 2 кастрычніка 2015 года на факультэце дашкольнай і пачатковай адукацыі адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Дню настаўніка. Гэты дзень – дзень асаблівай павагі апантаным сваёй справай і таленавітым педагогам факультэта ДіПА, якія бескарысліва аддаюць студэнтам свае веды і мудрасць, душэўную і сардэчную цеплыню.

Падрабязней...

Віншуем!

06-10-5 З мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця, заахвочвання студэнтаў да рэгулярных заняткаў фізічнай культурай і спортам, папулярызацыі дартса, выяўлення моцных спартсменаў універсітэта 01.10.2015 прайшлі спаборніцтвы па дартсу, прымеркаваныя да Дня настаўніка.

Спаборніцтвы праводзіліся на базе інтэрната № 3.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя