Дзень адчыненых дзвярэй ва ўніверсітэце
30.03.2019 ва ўстанове адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” адбыўся Дзень адчыненых дзвярэй. Мерапрыемства наведалі навучэнцы сярэдніх школ і гімназій г. Мазыра і Мазырскага раёна, г. Калінкавічы і Калінкавіцкага раёна, гг. Ельск, Светлагорск, Рэчыца, Пакалюбіцкай сярэдняй школы Гомельскага раёна, г. Кіраўск Магілёўскай вобласці, а таксама настаўнікі і бацькі выпускнікоў.
Вядучыя мерапрыемства азнаёмілі прысутных з асноўнымі этапамі развіцця УА МДПУ імя І.П. Шамякіна. З дакладам-прэзентацыяй аб матэрыяльна-тэхнічнай базе, прафесарска-выкладчыцкім складзе ўніверсітэта, а таксама з правамі і абавязкамі ўдзельнікаў цэнтралізаванага тэсціравання, тэрмінах рэгістрацыі на ЦТ перад гасцямі выступіла загадчык сектара даўніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафарыентацыі Н.І. Новік-Шчарбенка.