Галоўная

Галоўная Навіны

Лекцыя прафесара кафедры камп’ютарных тэхналогій і сістэм Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Таранчука В.Б. на фізіка-інжынерным факультэце

3  29 сакавіка 2019 года прачытаў лекцыю для студэнтаў фізіка-інжынернага факультэта спецыяльнасці “Камп’ютарная фізіка” адзін з вядомых спецыялістаў у галіне прыкладной інфарматыкі, прафесар кафедры камп’ютарных тэхналогій і сістэм факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Таранчук Валерый Барысавіч. Валерый Барысавіч расказаў студэнтам пра сучасныя сістэмы камп’ютарнай матэматыкі ў адукацыі і навуцы, пра спецыяльнасці, якія выпускаюцца на факультэце прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ, пра комплексы праграм навучання, пра спецыяльнасці ў аспірантуры па праграмаванні.

Лекцыя прафесара Таранчука В.Б. выклікала інтарэс у студэнтаў.

 

Майстар-клас “Ад здзіўлення да дзеяння”

   29 сакавіка 2019 года настаўнік фізікі вышэйшай катэгорыі ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Фаніпаля”, пераможца заключнага этапа Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь – 2017” у намінацыі “Фізіка, астраномія, матэматыка, інфарматыка” Дубіна Максім Віктаравіч правёў майстар-клас “Ад здзіўлення да дзеяння” для студэнтаў спецыяльнасці “Фізіка і інфарматыка” фізіка-інжынернага факультэта, а таксама для выкладчыкаў універсітэта і настаўнікаў фізікі г. Мазыра.

З гонарам адзначаем, што Дубіна Максім Віктаравіч – выпускнік фізіка-матэматычнага факультэта 2013 года.

Падрабязней...

Аб рабоце секцыі “Вопыт і перспектывы выкарыстання інавацыйных тэхналогій у выкладанні фізіка-матэматычных дысцыплін”

3-1-1   28 сакавіка 2019 года ў межах работы ХІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Інавацыйныя тэхналогіі навучання фізіка-матэматычным і прафесійна-тэхнічным дысцыплінам” на фізіка-інжынерным факультэце ўстановы адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” была арганізавана работа секцыі “Вопыт і перспектывы выкарыстання інавацыйных тэхналогій у выкладанні фізіка-матэматычных дысцыплін”. У яе рабоце прынялі ўдзел выкладчыкі вну Рэспублікі Беларусь, а таксама настаўнікі фізікі і матэматыкі г. Мазыра.

Падрабязней...

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя на фізіка-інжынерным факультэце

        28–29 сакавіка 2019 года на фізіка-інжынерным факультэце ўстановы адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” адбылася ХІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Інавацыйныя тэхналогіі навучання фізіка-матэматычным і прафесійна-тэхнічным дысцыплінам”, прысвечаная юбілейным датам фізіка-інжынернага факультэта: 75-годдзю падрыхтоўкі педагагічных кадраў фізіка-матэматычнага профілю і 30-годдзю падрыхтоўкі кадраў інжынерна-педагагічнага профілю.

З мэтай абмену вопытам выкарыстання інавацыйных тэхналогій навучання і павышэння якасці адукацыі ў рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел вучоныя з Рэспублікі Беларусь і краін блізкага і далёкага замежжа (Расія, Україна, Казахстан, Узбекістан, Польшча).

З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуўся рэктар універсітэта, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Наўныка Валерый Мікалаевіч.

Падрабязней...

Дзень адчыненых дзвярэй ва ўніверсітэце

      30.03.2019 ва ўстанове адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” адбыўся Дзень адчыненых дзвярэй. Мерапрыемства наведалі навучэнцы сярэдніх школ і гімназій г. Мазыра і Мазырскага раёна, г. Калінкавічы і Калінкавіцкага раёна, гг. Ельск, Светлагорск, Рэчыца, Пакалюбіцкай сярэдняй школы Гомельскага раёна, г. Кіраўск Магілёўскай вобласці, а таксама настаўнікі і бацькі выпускнікоў.

Вядучыя мерапрыемства азнаёмілі прысутных з асноўнымі этапамі развіцця УА МДПУ імя І.П. Шамякіна. З дакладам-прэзентацыяй аб матэрыяльна-тэхнічнай базе, прафесарска-выкладчыцкім складзе ўніверсітэта, а таксама з правамі і абавязкамі ўдзельнікаў цэнтралізаванага тэсціравання, тэрмінах рэгістрацыі на ЦТ перад гасцямі выступіла загадчык сектара даўніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафарыентацыі Н.І. Новік-Шчарбенка.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя